У раёне Елісейскіх палёў у Парыжы аўтамабіль урэзаўся ў фургон жандармерыі, пасля чаго загарэўся. Вінаваты ў аварыі загінуў, заявіла міністэрства ўнутраных спраў Францыі.

У выніку інцыдэнту, як паведамляе ВВС, ніхто з паліцэйскіх ці грамадзянскіх не пацярпеў.

У цяперашні час сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сцвярджаюць у паліцыі. Аўтамабіль, які пратараніў паліцэйскі фургон, правяраюць выбухатэхнікі.

EPA

EPA

Паліцыя ачапіла зону вакол тэатра Марыньі і рэкамендавала жыхарам сталіцы і турыстам не набліжацца да Елісейскіх палёў. Зачыненая станцыя метро Champs-Elysees-Clemenceau.

Расследаванне інцыдэнту на Елісейскіх палях даручанае антытэрарыстычнаму падраздзяленню французскай пракуратуры.

Паводле паведамленняў французскіх СМІ, атака, хутчэй за ўсё, была наўмыснай.

Агенцтва Франс-прэс і тэлеканал BFM-TV паведамляюць, што ў машыне вінаватага аварыі былі знойдзены аўтамат Калашнікава, патроны і газавы балон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?