Знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка, які прапаў на Дзвіне ў Полацку, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Хлопчыка шукалі з вечара пятніцы. Каля 18:00 16 чэрвеня ён вудзіў рыбу на беразе Дзвіны ў мікрараёне Аэрапорт. Мяркуецца, што школьнік зайшоў у ваду, каб разблытаць леску, і яго падхапіла плынню.
Вадалазы Асвода пачалі шукаць хлопчыка ў той жа вечар, калі ён прапаў.