Толькі ў апошні вызначыўся з сваім канчатковым фарматам удзелу ў парлямэнцкіх выбарах старшыня АГП Анатоль Лябедзька. У панядзелак ён здаў тысячы подпісаў выбаркам сталічнай Старавіленскай акругі.

Нагадаем, што палітык зарэгістраваў дзьве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў. Другая працавала ў Сухараве. Лябедзька кажа, што і там яго каманда змагла сабраць больш за тысячу подпісаў.

Такім чынам прадстаўнікі АДС правялі ў Менску невялікую троххадоўку, кандыдаты памяняліся акругамі. Замест Лябедзькі ў Сухараве будзе балятавацца дачка былога палітвязьня Аляксандра Казуліна Вольга, ейную ж Адзінцоўскую акругу зойме Віталь Рымашэўскі. Ну, а Лябедзька, як ужо казалася, будзе балятавацца па Старавіленскай акрузе, якая першапачаткова была замацаваная за прадстаўніком БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?