Крадзяжы прадуктаў у крамах усё часцей трапляюць у зводкі міліцэйскіх хронік. На чарговае такое злачынства ў красавіку пайшоў мужчына, які здзейсніў рабаванне ў Гродне ў краме «Вікторыя».

Каля адзінаццатай гадзіны раніцы мужчына прыйшоў у краму, падышоў да прадуктаў харчавання і паклаў у кошык два кавалкі сыру. Падазраваны апынуўся ў сляпой зоне камер відэаназірання і схаваў тавар. Але яго дзеянні заўважыла супрацоўніца крамы. Яна папрасіла мужчыну спыніцца, але той не адрэагаваў і пабег да выхада. Прадаўшчыца не разгубілася і ўчапілася ў злачынцу, так ён працягнуў яе па падлозе некалькі метраў, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Калі вы пазналі падазраванага, просьба паведаміць па тэлефоне: 8 (0152) 79-68-06; 79-68-54.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0