У ноч на 20 чэрвеня многія карыстальнікі Skype пачалі масава скардзіцца на праблемы з уваходам у акаўнт, а таксама немагчымасць адпраўляць і атрымліваць паведамленні.

Як паказаў сайт Downdetector, праз некалькі гадзін праблему атрымалася ліквідаваць, аднак ужо раніцай збой у працы сэрвісу паўтарыўся, закрануўшы ў асноўным заходнюю і ўсходнюю часткі Еўропы, у тым ліку Беларусь, а таксама некаторыя рэгіёны Расіі. Праблемы часткова захоўваюцца да гэтага часу.

Каманда Skype паведаміла, што ведае аб праблеме і ў цяперашні час працуе над яе рашэннем. Што паслужыла прычынай збояў, пакуль не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?