Як гэта працуе

Дадатак праз камеру скануе пакой: вызначае падлогу, сцены і аб'екты ў памяшканні. З каталога выбіраецца прадмет, і яго віртуальная мадэль з'яўляецца на малюнку ў рэальным пакоі. Гэта дапаможа прымерыць мэблю да інтэр'еру пакоя на экране смартфона і тут жа замовіць.

Дадатак прадставяць восенню. Магчыма, анонс адбудзецца разам з рэлізам фінальнай версіі iOS 11 і новага iPhone. У першым каталогу будзе 500-600 прадметаў.

IKEA ў трэндзе

Найбуйнейшая гандлёвая сетка па продажы мэблі актыўна працуе з новымі тэхналогіямі. У красавіку 2016 года IKEA прадставіла прыкладанне для віртуальнай рэальнасці — IKEA VR Experience. У VR-шлеме карыстальнік апускаецца ў віртуальны інтэр'ер пакоя з мэбляй з IKEA, кожны аб'ект можна вывучыць і перайначыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0