Палёты дронаў над масавымі мерапрыемствамі могуць абмежаваць, паведаміў TUT.BY начальнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ Сяргей Рэўтовіч падчас вучэнняў сілавых службаў у мінскім аэрапорце.

Сёння ў аэрапорце Мінска праходзяць вучэнні, на якіх спецслужбы адпрацоўваюць, як паводзіць сябе, калі тэрарысты захапілі самалёт і аўтобус, узялі пасажыраў у закладнікі.

Супрацоўнікі КДБ адзначаюць: колькасць тэрактаў у паветры за апошнія гады вырасла, трэба быць гатовым дзейнічаць у экстранай сітуацыі. Пасля тэрактаў у Лондане, калі машына заязджае ў натоўп, беларускія сілавікі сталі аналізаваць сітуацыю, каб гэты сцэнар не паўтарыўся ў нас.

— Той прафесіяналізм, які ёсць у спецслужбы, дапамагае прагназаваць атакі. Што тычыцца лонданскіх падзей, то развітасць тэрарызму не прадказальная, таму мы ўдасканальваем дзеянні ў адказ, — каментуе Сяргей Рэўтовіч.

— Гэта праўда, што падчас джазавых вечароў у Мінску так шмат на вуліцы аўтазакаў, каб не паўтарыўся лонданскі сцэнар?

- Вось гэта праўда. На сённяшні дзень ёсць яшчэ адна праблема - гэта апараты дроны. Самая элементарнае — можа скончыцца элемент сілкавання і робат зваліцца на галаву чалавека, таксама ён можа быць накіраваны ў правакацыйных дзеяннях, - адзначае Сяргей Рэўтовіч. — Зараз дзяржорганы вырашаюць гэтую праблему на заканадаўчым узроўні.

— Дроны цалкам забароняць?

— Не, проста будуць вызначаныя правілы пры правядзенні грамадскіх, спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Палёты не забароняць, але абмяжуюць. Да прыкладу, калі на мерапрыемстве шмат дзяцей, жанчын, старых, то, натуральна, будуць уведзены абмежаванні па вышыні і часу палётаў дронаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?