Грамадства1919

Арыштаваны патрыёт Іван Кавальчук за кратамі робіць фантастычныя малюнкі легендарнага Мядзельскага замка

Ужо амаль тры месяцы ў зняволенні знаходзіцца 25-гадовы студэнт БНТУ Іван Кавальчук. Ён, разам з іншымі абвінавачанымі, праходзіць па так званай «справе патрыётаў». Затрыманых абвінавачваюць па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса (стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання).

Іван Кавальчук. Фота svaboda.org.

Студэнт-архітэктар Іван Кавальчук вучыўся на апошнім шостым курсе, нават у зняволенні ён працягвае працаваць над дыпломам, звязаным з аднаўленнем Мядзельскага замка.

«Мой брат Iванка моцны духам чалавек. Нягледзячы на ўсе абставiны, якiя з iм адбылiся i адбываюцца апошнiм часам, ён не губляе час дарма, — расказвае «Нашай Ніве» брат Івана Аляксей Кавальчук. — Акрамя самаразвiцця (чытання кнiг i вывучэння польскай мовы), ён шмат часу праводзiць за напiсаннем сваёй дыпломнай працы, тэмай якога з’яўляецца аднаўленне i рэканструкцыя Мядзельскага замка. Iван скончыў 6 курс архiтэктурнага факультэта БНТУ, засталася толькi абарона дыплома.

Да гэтага часу не засталося нiякiх выяваў i малюнкаў, як замак выглядау раней, але на падставе ранейшых раскопак i даследаванняў, у якiх Іван i сам прымаў удзел у валанцёрскай групе, брат зрабiў вялiкую працу.

На канфiскаваным ноўтбуку знаходзiцца ягоная праца з 3D-мадэллю замка. Каб даведацца, як выглядаў замак, брат шматразова звяртаўся ў архiвы Швецыi, бо менавiта шведы зруйнавалi яго. На гэтае яго натхніў і дапамагаў сябра Руслан Шошын [журналіст польскай газеты Rzeczpospolita — «НН»].

Я з упэўненасцю магу сказаць, што гэта будзе вялiкi ўнёсак у гiсторыю Беларусi i яе развiццё. Асаблiва мне было б прыемна даведацца, што ў хуткім часе мой сын зможа даведацца са школьнага падручнiка, што быў Мядзельскi замак i як ён выглядаў.

Я вельмi ўдзячны за дапамогу выдатнаму хлопцу Змiтру Савельеву, якi сам раней навучаўся ў БНТУ i якi выклiкаўся дапамагчы Iвану з напiсаннем яго працы.

Калi гэта не ўнiкальны выпадак напiсання дыплома, то, пэўна, не так шмат было такіх выпадкаў, а як гэтае лiставанне адбываецца — глядзiце на прыкладзе аднаго з лістоў.

I нашыя ўлады лiчаць такiх людзей, якiя працуюць для нашай з вамi спадчыны, злачынцамi».

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце4

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах13

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт1

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць