Жыхар Берліна прысуджаны да аднаго года і дзевяці месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна за сэксуальную сувязь з 13-гадовай дзяўчынкай рускага паходжання Лізай. Такое рашэнне, паведамляе DW, вынес суд берлінскага раёна Тыргартэн.

Суд падкрэсліў, што, хоць сэксуальныя дзеянні адбыліся паводле ўзаемнай добрай волі, у той момант ахвяра яшчэ не дасягнула «ўзросту згоды».

24-гадовы падсудны Ісмет С. таксама прызнаны вінаватым у вырабе парнаграфіі за запіс сэксуальнай сцэны на тэлефон.

Суд таксама прызначыў Ісмету С. штраф у 3000 еўра, які ён павінен пералічыць у фонд дапамогі ахвярам гвалту.

Падсудны цалкам прызнаў сваю віну, таму Ліза не давала паказанні сведкі на працэсе, хоць і знаходзілася ў будынку суда.

Прадстаўнікі абвінавачвання, суда і сам абвінавачваны ад каментароў адмовіліся. Адвакат Лізы таксама адмовіўся гаварыць з нямецкімі СМІ, заявіўшы, што тыя раней «здзекаваліся» з дзяўчынкі.

***

13-гадовая Ліза, дзяўчынка з сям'і рускага паходжання, у студзені 2016 года прапала больш чым на суткі. Яе сваякі сцвярджалі (са спасылкай на яе саму), што яе выкралі і згвалцілі мігранты з Блізкага Усходу; пракуратура пасля праверкі заявіла, што яна засталася на ноч у аднаго з-за праблем у школе і не была згвалтаваная.

Справа Лізы атрымала шырокую агалоску сярод выхадцаў з Расіі, а таксама ў расійскіх СМІ. Сюжэт пра «выкраданні» Лізы зняў, у ліку іншых, Першы канал.

Пра справу Лізы казаў і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Міністр заявіў, што дзяўчынка была выкрадзена, а ўлады Германіі спрабавалі гэта схаваць. Германскі МЗС тады заявіў, што Лаўроў умешваецца ва «ўнутрыгерманскую дыскусію пра мігрантаў і распальвае яе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0