Кандыдата ад АДС па Наваградзкай выбарчай акрузе сябра АГП Юр’я Істоміна ў панядзелак па абедзе затрымалі ў Наваградку разам з некалькімі сябрамі ініцыятыўнай групы. У пастарунку іх пратрымалі больш за тры гадзіны.

Істомін разам з сваімі калегамі працягваў збор подпісаў. Міліцыянты ў гэтых дзеяньнях угледзелі «датэрміновую агітацыю». Такім чынам міліцыянты не толькі перашкодзілі збору подпісаў, але і пазбавілі Юр’я Істоміна магчымасьці іх зацьвердзіць.

Сьледам за Вялейкай-Мядзелам без дэмакратычнага кандыдата могуць застацца і Наваградак-Карэлічы. Між тым гэта ўсё самая база нацыянальнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?