У ліку даўжнікоў бюджэту на 1 чэрвеня гэтага года нечакана аказаўся Мінаблвыканкам, які да 24 траўня ўзначальваў Сямён Шапіра і які па-ранейшаму чакае новага кіраўніка.

Мінскі абласны выканаўчы камітэт значыцца ў спісе даўжнікоў бюджэту на 1 чэрвеня 2017 года ў спісе ІМПЗ па Мінскай вобласці (№77). Спробы «Ежедневніка» высветліць ва ўпраўленні справамі аблвыканкама і іншых падраздзяленнях, з чым звязана трапленне ў «чорны спіс» і якая сума запазычанасці, на жаль, не мелі плёну.

Нагадаем, што з лістапада 2013 года Мінскай вобласцю кіраваў Сямён Шапіра. 24 мая гэтага года чыноўнік указам прэзідэнта быў вызвалены ад гэтай пасады «у сувязі з пераходам на іншую працу». «Іншай працай» былога рэгіянальнага начальніка стала Федэрацыя хакея Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0