Па словах міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча чалавек, які скраў 270 тысяч даляраў з сейфа ГУБАЗіК МУС, адшукваецца па лініі Інтэрпала і будзе перададзены Беларусі, як толькі пакіне краіну, у якой атрымаў грамадзянства.
— На жаль, мы не змаглі прыцягнуць яго крымінальнай адказнасці, замежнае дзяржава адмовілася яго выдаваць, паколькі ён прыняў грамадзянства гэтай краіны. Але ён аб'яўлены ў вышук па лініі Інтэрпала. Як толькі ён выедзе за межы гэтай дзяржавы, ён будзе выдадзены Беларусі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці, — расказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Нагадаем, на праваслаўныя Каляды з сейфа ў будынку, у якім знаходзіцца Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі (ГУБАЗіК), былі выкрадзены амаль 270 тысяч даляраў.
У крадзяжы падазраецца экс-супрацоўнік ГУБАЗіК МУС, па дадзеных TUT.BY, ён дастаў грошы з сейфа напарніка з дапамогай запаснога ключа. З Беларусі ён з'ехаў ва Украіну, затым у Румынію. Там ён быў затрыманы па лініі Інтэрпала, аднак так як атрымаў грамадзянства гэтай краіны, то быў адпушчаны.