Фота з сайта Віленскага аэрапорта
Віленскі аэрапорт, якім актыўна карыстаюцца і беларусы, з-за рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы закрыюць 14 ліпеня да 17 жніўня. У гэты час частка самалётаў будзе лётаць з Каўнаса, але частка кампаній адмяняе рэйсы. А частка самалётаў адмяняецца ўжо з наступнага тыдня.
Выканаўчы дырэктар Віленскага аэрапорта Данатас Ваверыс сказаў, што працы ў ліпені і жніўні, гэта найбольш прымальнае рашэнне, чым рэканструкцыя ўзімку, адзначае Delfi.lt
«Мы ацэньвалі фактычныя ўмовы надвор'я ў апошнія 5 гадоў, г.зн., калі ў Літве было менш за ўсё ападкаў і самая высокая тэмпература, бо ў ходзе рэканструкцыі палос здымаецца пакрыццё, умацоўваецца аснову і ўкладваюць новае пакрыццё. Па сутнасці, гэта як асфальт, толькі пласт таўсцейшы, а такія працы лепш за ўсё выконваць пры высокай тэмпературы і ў сухое надвор'е», - сказаў Ваверыс.
Рэйсы ў Каўнас не пагадзіліся перанесці Ryanair і «Белавія».
Так, самалёты Ryanair не будуць лётаць з Вільні пачынаючы з 1 ліпеня і па 1 верасня, таму адмяняюцца такія кірункі, як Бірмінгем, Брэмен, Ханья, Лідс-Брадфард, Ліверпуль, Мадрыд, Мальта.
«Белавія» вырашыла не пераносіць рэйс з Вільні ў Каўнас, аднак самалёты гэтай авіякампаніі будуць часцей лётаць у Палангу (аўторак, чацвер і нядзеля).
Wizz Air перанесла амаль усе рэйсы, за выключэннем Парыжа і Кіева.
Падчас рэканструкцыі авіяпасажыраў з Віленскага аўтавакзала 9 раз у дзень будуць вазіць у Каўнаскі аэрапорт аўтобусы кампаніі Toks, кожных 30 хвілін будуць курсіраваць хуткія аўтобусы кампаніі Ollex (Express), расклад якіх ўзгоднены з авіярэйсамі. Аднак такая паездка будзе каштаваць дадатковых 10 еўра і зойме 1,5 гадзіны.