Беларусь плануе закупіць яшчэ чатыры самалёты Як-130
Паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.
«У нас закуплена восем Як-130, вучэбна-баявых самалётаў, яны выкарыстоўваюцца. Мы плануем у будучыні, напэўна, яшчэ чатыры закупіць», — заявіў кіраўнік ведамства.