Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 22-гадовага работніка ААТ «Рэчыцадрэў», які быў знойдзены павешаным у адным з вытворчых памяшканняў.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Паведамленне аб здарэнні паступіла на пульт дзяжурнага ў РАУС у 6.00. На месца выехала аператыўна-следчая група. Было ўстаноўлена, што малады чалавек працаваў у начную змену. У адпаведнасці з тэхналагічным працэсам ён павінен быў даставіць узор сыравіны ў лабараторыю, аднак там не з'явіўся. Яго цела знайшоў іншы рабочы.
Хлопец уладкаваўся на прадпрыемства некалькі месяцаў таму, праблем з кіраўніцтвам не меў. Нядаўна яму быў павышаны вытворчы разрад.
Па факце гібелі прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Асноўная версія здарэння - суіцыд. Следчыя вывучаюць усе магчымыя прычыны, якія маглі прывесці маладога чалавека да такога ўчынку.