Ігар Дземідзенка прызначаны в.а. старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
Ігар Дземідзенка займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржкамваенпрама.
Як паведамлялася, Сяргей Гурулёў быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржкамваенпрама па пагадненні бакоў. Адпаведны ўказ №219 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня.