Лялька можа распазнаваць восем эмоцый, у тым ліку здзіўленне і радасць. Яна увесь час працуе ад батарэйкі. Агульны кошт новага чыпа — ўсяго €115, што ёсць выдатным паказчыкам таго, як лёгка становіцца надаваць рэчам здольнасці штучнага інтэлекту.

«У найбліжэйшы час мы ўбачым мноства людзей па ўсім свеце, якія будуць не проста назіраць за намі, але нават спрабаваць дапамагчы распаўсюджваць штучны інтэлект», — прадказвае кіраўнік праекта Оскар Дэніз з Універсітэта Касцілья-Ла-Манча ў Сьюдад-Рэаль, Іспанія.

Апошнія дасягненні ў вобласці штучнага інтэлекту азначаюць, што мы ўжо маем алгарытмы, якія могуць распазнаваць аб'екты, чытаць з вуснаў, прымаць асноўныя рашэнні і многае іншае. Калі гэтыя здольнасці трапяць у кампактныя і танныя чыпы, як гэты, а разам з тым — у паўсядзённыя прылады, — усяго толькі пытанне часу.

«Мы прыйдзем да таго, што звычайныя прылады, цацкі, беспілотныя лятальныя апараты, маленькія робаты і рэчы, якія мы нават не можам сабе ўявіць яшчэ, — усе будуць мець штучны інтэлект», — кажа Дэніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?