Учора ўвечары адбылася нефармальная сустрэча Аляксандра Казуліна з лідэрамі незарэгістраванай арганізацыі, на якой экс‑кандыдат ў прэзыдэнты і ўжо былы палітвязень падзяліўся сваім бачаньнем грамадзка‑палітычнай сытуацыі ў Беларусі і выказаў жаданьне ўступіць у шэрагі «Маладога фронту».

Сустракаючыся зь лідэрамі Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам, Артурам Фінькевічам і Настаю Палажанкай, Аляксандар Казулін зазначыў, што зьбіраецца прымаць як мага болей актыўны ўдзел у цяперашняй электаральнай кампаніі, падкрэсьліўшы важкасьць фіксацыі шматлікіх правапарушэньняў падчас выбарчай кампаніі і, натуральна, разгляду тактыкі байкоту ілжывых выбараў і неабходнасьці бараніць праўду ў дзень галасаваньня.

«Аляксандар Казулін хаця і схуднелы, але, не зважаючы на ўсе нягоды, пачувае сябе даволі бадзёра і аптымістычна, — гаворыць старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. — ён поўны плянаў на будучыню і верыць у хуткія перамены. Спадар Аляксандар зазначыў таксама, што ўсьцешаны непахіснай моладзьдзю, якая працягвае мужна змагацца за справядлівасьць і папрасіў прыняць яго ў склад «Маладога фронту». Што мы з радасьцю і зрабілі на паседжаньні Ўправы, надаўшы спадару Аляксандру статус ганаровага сябра «Маладога фронту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?