Трохразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю брытанскі акцёр Дэніэл Дэй-Льюіс абвясціў аб тым, што больш не будзе здымацца ў кіно, піша ВВС.

Дэніэл Дэй-Люіс — адзіны акцёр, якому ўдалося выйграць тры «Оскары» за найлепшую мужчынскую ролю. Фота РА 

Дэніэл Дэй-Люіс — адзіны акцёр, якому ўдалося выйграць тры «Оскары» за найлепшую мужчынскую ролю. Фота РА 

У заяве, апублікаванай агентам 60-гадовага Дэй-Люіса, гаворыцца, што ён «больш не будзе працаваць акцёрам». У ей сказана таксама, што гэта асабістае рашэнне самога Дэніэла Дэй-Люіса, і што ён «бясконца ўдзячны ўсім сваім калегам і гледачам».

Ён сыграў сваю першую ролю ў кіно яшчэ падлеткам, у «Нядзелі, крывавай нядзелі» ў 1971 годзе.

На рахунку акцёра не так шмат фільмаў, ён заўсёды абачліва падыходзіў да выбару кінапраектаў і звычайна здымаўся толькі раз у тры-пяць гадоў.

Тройчы за свае ролі ён ўдастойваўся прэміі «Оскар» — за фільмы «Мая левая нага» (1989), «Нафта» (2007) і «Лінкальн» (2012).

Сярод іншых яго вядомых прац — «Апошні з магікан» (1992), «Баксёр» (1997) і фільм Марціна Скарсэзэ «Банды Нью-Ёрка» (2002).

Сёлета выйдзе апошні фільм з яго удзелам — «Прывідная нітка» Пола Томаса Андэрсана, у якім гаворка ідзе свет моды ў Лондане 1950-х гадоў.

У 2013 годзе Дэніэл Дэй-Люіс быў прызнаны часопісам Time адным з 100 самых уплывовых людзей у свеце.

«Я ўжо некалькі разоў у жыцці казаў сабе і ўсім навакольным, што больш ніколі не буду здымацца ў кіно. Аднак кожны раз вяртаюся, граю, і зноў мне даюць усе гэтыя дурныя статуэткі і прызы за найлепшую мужчынскую ролю. Але ніколі я не вяртаўся з думкай аб тым, што павінен сыграць, каб атрымаць «Оскар». Гэта не пра мяне», — казаў Дэй-Люіс ў адным інтэрв'ю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?