Пенсіянер са сталіцы трапіў пад грузавы састаў на чыгуначнай станцыі ў Смалявіцкім раёне, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

«Каля чатырох гадзін дня 20 чэрвеня на чыгуначнай станцыі Чырвоны Сцяг паблізу. п. Акцябрскі мінчанін 1953 года нараджэння быў смяротна траўмаваны грузавым цягніком Орша — Мінск», — распавялі ў УУС.

Па словах відавочцаў, мужчына пераходзіў шляхі па пераходзе, але не зрэагаваў на святлафор і сігналы цягніка. Адна з жанчын паспрабавала выратаваць мужчыну, але не паспела.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?