22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Ноччу на плошчы Цырыманіялаў прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 76-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікі распавялі прысутным трагічную гісторыю абароны крэпасці, а затым прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да вечнага агню і плітаў некропаля.

Затым прысутныя перамясціліся на тэрыторыю Кобрынскага ўмацавання, дзе прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя «22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць». Удзел у ёй прынялі звыш 500 рэканструктараў з 11 краін, якія ўзнавілі эпізоды гераічнай абароны крэпасці ад ворага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?