Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў сваім прыхільнікам пра ідэю паставіць сонечныя батарэі на сцяне ўздоўж мяжы з Мексікай, якую ён прапануе пабудаваць.

Выступаючы на мітынгу ў Аёве, ён распавёў, што батарэі змогуць вырабляць танную энергію і дапамогуць аплаціць будаўніцтва скандальнай сцяны.

Ён таксама заявіў, што план належыць выключна яму: «Выдатная задумка, праўда? Добрая мая ідэя».

Аднак прапановы ўсталяваць сонечныя панэлі на сцяну паступалі амерыканскія ўлады і раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0