Такое меркаванне дарадца банка SEB Гітанас Наўседа выказаў у інтэрв'ю Delfi, адказваючы на пытанне, ці рэальна павысіць мінімальны заробак у Літвее да 2020 года да 800 еўра.
— «На рукі» складана, сказаў эканаміст. — Хіба што будзем хутка павышаць неабкладаны падаткамі мінімум і зніжаць падаткі на працу. Толькі не ведаю, ці ўдасца гэта зрабіць. Калі б цяперашняя мінімалка 380 еўра будзе расці ў 2018, 2019, 2020 па 10%, то атрымаецца крыху больш за 500 еўра. Я мяркую 550 еўра ў 2020 г. былі б амбіцыйнае, але рэальнае дасягненне. Каб мінімалка склала 800 еўра, яна павінна павялічвацца як мінімум на 25% у год, а гэта нерэальна. … Давайце будзем рэалістамі, 500 еўра - так, 800 гэта са сферы фантастыкі.
***
У Беларусі мінімальны заробак складае 265 рублёў, што паводле сённяшняга курса, роўна 124 еўра.