Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін — членаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

«Замежная палітыка нашай краіны заснавана на шматвектарнасці і любові да міру. Мы імкнемся выбудоўваць дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі. Для нашай краіны ў роўнай ступені важна развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы штучны выбар паміж імі», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, заўважыў кіраўнік краіны, ёсць пэўныя сілы, якія не пакідаюць спробаў адрадзіць блокавую палітыку мінулага. «Хто як не мы, прадстаўнікі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, разумеем, да якіх разбуральных і катастрафічных наступстваў яна можа прывесці», - сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?