Інтэрнэт працягвае абмяркоўваць учорашнюю навіну дня: Пасажыр паскардзіўся, што ў кабіне аўтобуса вісяць «голыя бабы». А кіроўца адвёз яго ў міліцыю. Чытачы прапануюць свае варыянты загалоўкаў да яе.
«Голыя бабы прывялі жыхара Глыбокага ў міліцыю»
«Каталіцкі актывіст пасварыўся з кіроўцам аўтобуса з-за баб»
«Аўтобус спазніўся, бо каталіцкі актывіст пажадаў зняць жанчын».
«Религиозно-националистический фанатик сорвал график движения автобусов в Белоруссии»
«Русофоб учинил очередной скандал на автостанции в Витебской области»
«Каталіцкі актывіст апынуўся у міліцыі з-за эратычных фантазій»
«Глыбоцкі краязнавец прычапіўся да кіроўцы з прапановай зняць дзевак»
«Хрысціянскі дэмакрат узбудзіўся, пабачыўшы голых баб у аўтобусе»
«Голыя жанчыны рэзалі вочы актывісту БХД»
«Каталіцкі актывіст распавёў, у чым ён згодны з феміністкамі»