Трагедыя адбылася 20 чэрвеня. Жанчына ўпала з акна кватэры, размешчанай на 8-м паверсе. Медыкі канстатавалі яе смерць.
«Па факце смерці праверку праводзіць Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта. Асноўная версія здарэння — суіцыд. Апытваюцца сваякі і знаёмыя загінулай, вырашаецца пытанне аб правядзенні пасмяротнай судова-псіхіятрычнай экспертызы», - паведамілі ва УСК.