23 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя новага «Беларускага штогадовіка» і дыскусія на тэму «Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?».
Дата: 23 чэрвеня
Час: 17.00
Месца: Веры Харужай, 3/601(Прэс-клуб)
Сайт экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение», Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), ЗБС «Бацькаўшчына», Камітэт памяці Віталя Сіліцкага запрашаюць на прэзентацыю новага «Беларускага штогадовіка» і дыскусію на тэму «Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?».
У праграме:
Прэзентацыя «Беларускага штогадовіка»
Экспертная супольнасць Беларусі прадстаўляе аналітычны агляд тэндэнцый і падзей за 2016 год і прагназуе развіццё сітуацыі ў бліжэйшай перспектыве.
Дыскусія на тэму «Чаго не паспеў сказаць Сіліцкі?»
пра інтэлектуальную спадчыну Сіліцкага, стан беларускай паліталогіі і сумежных дысцыплін і ролі фабрыкаў думак выступяць: Валер Булгакаў, Іна Кулей, Аляксей Ластоўскі, Андрэй Дзмітрыеў, Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Галанцоў
Прэзентацыя і дыскусія адбудзецца 23 чэрвеня (пятніца) у Прэс-клубе (Веры Харужай, 3)/ Пачатак а 17.00.