Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 24 чэрвеня з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі сістэмы захоўвання даных, паведамляецца на сайце цэнтра.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0