Спрэчкі пра лёс пустак у мікрараёнах Дзевятоўка і Альшанка ў Гродне пачаліся адразу ж, як ўлады анансавалі грамадскае абмеркаванне па пытанні будаўніцтва там дамоў для льготнікаў замест прадугледжаных генпланам школы і паліклінікі.

Прычына — шматлікія звароты прадпрыемстваў і арганізацый горада аб жаданні іх работнікаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, удзельнічаць у будаўніцтве жылля без прыцягнення льготных крэдытаў. Для таго. каб задаволіць гэтыя заяўкі, неабходна пабудаваць даступнае па цане жыллё ў мікрараёнах з развітымі інжынернымі сеткамі. Для гэтага прапануецца выкарыстоўваць пустуючыя плямы ў існуючых жылых мікрараёнах горада. Пра падрабязнасці праблемы піша Блог Гродна s13 >>>.

З 12 чэрвеня пачаўся афіцыйны збор меркаванняў у Гродзенскім гарвыканкаме. Грамадскае абмеркаванне скончыцца 6 ліпеня, пасля чаго ўлады вынесуць сваё рашэнне.

Жыхары Альшанкі пачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам, стварылі электронную петыцыю ў адрас адміністрацыі горада, накіраваную на рашэнне праблем мікрараёна, і просяць неабыякавых далучыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?