Суд у Паўднёвай Карэі прысудзіў Чхве Сун Сіль, шматгадовую сяброўку і дарадцу былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі, якая апынулася ў цэнтры карупцыйнага скандалу, да трох гадоў зняволення паводле абвінавачаньня ў злоўжыванні ўладай.

Гэты скандал прывёў да імпічменту прэзідэнта Пак Кын Хе, супраць якой таксама вылучаныя абвінавачванні ў карупцыі.

Пракуроры патрабавалі прызначыць Чхве Сун Сіль сем гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне сувязяў з Пак Кын Хе для таго, каб уладкаваць ва ўніверсітэт сваю дачку Чон Ю Ра. Таксама, па дадзеных следства, яна аказвала ціск на кіраўніцтва ўніверсітэта з тым, каб Чон ставілі адзнакі за працы, якія яна ніколі не рабіла, і залічвалі экзамены, якія яна не здавала.

Чхве Сун Сіль таксама абвінавачваецца ў тым, што яна брала з ведама Пак Кын Хе хабар ад буйных кампаній. Па гэтым абвінавачанні суд яшчэ не прыняў рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?