Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Беларусь размясціла два траншы еўрааблігацый з пагашэннем у лютым 2023 года і ў чэрвені 2027 года ў аб'ёме 800 мільёнаў даляраў і 600 мільёнаў адпаведна, паведамляе Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ў фінансавых колах.

Даходнасць кароткага траншу была ўстаноўлена на ўзроўні 7,125% гадавых, доўгага выпуску — 7,625%, што прыкладна адпавядае чаканням. Сукупны попыт інвестараў перавысіў 3,1 мільярда даляраў.

Беларуская дэлегацыя 19-21 чэрвеня правяла ў ЗША і Еўропе road show даляравых еўрааблігацый. Арганізатарамі размяшчэння выступаюць Citi, Raiffeisen Bank International AG і Банк развіцця Беларусі.

Раней улады Беларусі заяўлялі, што ў 2017 годзе маюць намер выпусціць еўрааблігацыі на суму да 1 млрд даляраў.

Беларусь вяртаецца на міжнародны пазыковы рынак пасля працяглай паўзы. У студзені 2011 года 7-гадовыя суверэнныя еўрааблігацыі размяшчаліся на 800 млн даляраў пад 8,95%. Гэта адзіны выпуск еўрабондаў Беларусі, які знаходзіцца ў звароце. У ліпені 2015 года Мінфін пагасіў 1 млрд даляраў па дэбютным еўрабондах, размешчаных у 2010 годзе. Выплата адбылася ў асноўным за кошт паступленняў мытных пошлін і запазычанні на расійскім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?