Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Сярэдні заробак мінчукоў, паводле афіцыйнай статыстыкі, у маі склаў 1078,2 рубля. Гэта на 25,1 рубля менш, чым у красавіку.

Сярэднія заробкі ў сталіцы падаюць ужо трэці месяц у гэтым годзе. Так, у красавіку яны скараціліся на 14,8 рубля. Да прыкладу, сталічныя бюджэтнікі ў красавіку зараблялі 709,2 рубля.

Па ўзроўні заробкаў мінчукі саступалі ў красавіку толькі жыхарам Салігорскага раёна, якія атрымлівалі ў сярэднім 1 208,8 рубля. Гэта на 105,5 рубля больш, чым у мінчукоў.

У сакавіку сярэдні заробак у Мінску вырас, а да гэтага ў лютым і студзені — падаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?