Галоўны рэдактар украінскага выдання «Страна.ua» Ігар Гужва затрыманы ў Кіеве па справе аб вымагальніцтве. У памяшканні рэдакцыі пачаліся ператрусы.

Па словах генпракурора Украіны Юрыя Луцэнкі, Гужва «патрабаваў і атрымаў 10 тысяч даляраў за неразмяшчэнне кампраметуючых матэрыялаў на дзеючага палітыка».

Пра якога палітыка ідзе гаворка, Луцэнка не ўдакладніў. Па словах самога Гужвы, пераслед можа быць звязаны з «крытычнай публікацыяй» пра дэпутата Вярхоўнай рады ад Радыкальнай партыі, былога камандзіра дабраахвотніцкагаа батальёна МУС «Святая Марыя» Дзмітрыя Ліньку.

«Пару месяцаў таму да нас прыходзілі людзі ад Лінькі. Прапаноўвалі 20 тысяч долараў, каб мы знялі адзін матэрыял. Мы адмовіліся. Вось з тых часоў нам і спрабуюць шыць крымінальную. справу», — распавёў Гужва «Украінскім навінам».

Ігар Гужва заснаваў сайт «Страна.ua» у лютым 2016 года. Да гэтага ён быў уладальнікам холдынгу «Мультымедыя інвест груп», у які ўваходзяць, у прыватнасці, радыё «Весті» і аднайменная газета, якую абвінавачвалі ў прапагандзе «прарасейскай» пазіцыі. У 2000-х Гужва быў галоўным рэдактарам украінскай газеты «Сегодня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?