Міністр замежных спраў Казахстана Кайрат Абдрахманаў пракаментаваў паведамленні СМІ аб тым, што Расія прапанавала накіраваць у зоны дээскалацыі ў Сірыі вайскоўцаў з Казахстана і Кыргызстана, паведамляе Tengrinews.kz.

«Прадастаўленне Казахстанам пляцоўкі Астаны для сустрэч зацікаўленых бакоў з'яўляецца рэальным укладам нашай краіны ў працэс ўрэгулявання Сірыйскага крызісу. Казахстан ні з кім не вядзе перамоваў па адпраўцы сваіх вайскоўцаў у Сірыю. Пытанне аб тым, як будзе гарантавана бяспека і эфектыўнасць чатырох зон дээскалацыі ў Сірыі, у цяперашні час знаходзіцца ў кампетэнцыі краін - гарантаў астанінскага працэсу, якія абмяркуюць гэтыя і іншыя пытанні ў ходзе маючай адбыцца сустрэчы ў Астане 4-5 ліпеня», - паведаміў кіраўнік МЗС РК у кулуарах V Сусветнага курултая казахаў ў Астане.

Напярэдадні турэцкія і расійскія СМІ паведамілі пра тое, што Расія прапанавала накіраваць у зоны дээскалацыі ў Сірыі вайскоўцаў з Казахстана і Кыргызстана. Кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Уладзімір Шаманаў пацвердзіў, што Масква вядзе перамовы з Казахстанам і Кыргызстанам аб адпраўцы іх вайскоўцаў у Сірыю. Ён адзначыў, што «ёсць намеры і пачатак перамоўнага працэсу, але рашэнне пакуль не прынята».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?