Фота з Халанен — гэта частка кампаніі «Няўдача можа напаткаць кожнага», якую праводзіць Армія выратавання. Мэта фота — паказаць, як магло скласціся б жыццё прэзідэнта, калі б у свой час ёй давялося б сутыкнуцца з бядой і горам.

Фотасесія была арганізавана ў сталічным раёне Хельсінкі Кален — гэта месца, дзе Халанен жыве ўсё сваё жыццё. Фотасесія прайшла на закрытай тэрыторыі, каб у разявак не было магчымасці паглядзець на прэзідэнта, якая пазіравала ў ролі бяздомнай.

Па словах фатографа Антона Суксдорфа, Халанен была таленавітай мадэллю.

— Я не мог чакаць большага — яна цалкам ужылася ў сваю ролю і ў сітуацыю, і мы адздымалі патрэбныя кадры за 20 хвілін. Яна паводзіла сябе як сапраўдны прафесіянал.

Кампанія — гэта частка дабрачыннай акцыі «Дапамажы чалавеку», мэта якой — сабраць грошы на патрэбы беднякоў у Фінляндыі. У кампаніі таксама ўдзельнічае прадпрымальнік Петэр Вестербака, які стаў вядомым дзякуючы гульнявой кампаніі Rovio.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?