Delfi.lt

Delfi.lt

У выходныя няўстойлівы характар надвор'я захаваецца. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

24 чэрвеня, у суботу, ноччу ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы +5 … 11°С, па паўднёвым захадзе +12 … 16°С, днём +17 … 23°С.

У нядзелю крыху пацяплее: ноччу +10 … 16°С, днём +20 … 27°С, па поўдні да +29°С. Ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

У панядзелак ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +10 … 17°С, днём +17 … 24°С, па паўднёвым усходзе да + 28°С.

У сталіцы ў суботу будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў (імавернасць ападкаў 5-10%), днём кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%). Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +9 … 11°С, днём +18 … 20°С.

У нядзелю характар надвор'я захаваецца. Тэмпература ноччу +12 … 14°С, днём +22 … 24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0