Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы будзе прынята ў Беларусі на ўзроўні прэзідэнта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта.

«Мы павінны абмеркаваць гэтую задачу з прыняццем рашэнняў на ўзроўні прэзідэнта. Гэтая праблема вывучаецца, я разумею Міцкевіч [намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта], як і раней, займаецца ёю, кантралюе яе. Наколькі я праінфармаваны, ўрад разгледзеў гэтыя пытанні. Мы павінны на ўзроўні прэзідэнта правесці нараду і прыняць адпаведнае рашэнне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што падобных пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, нямала. «Нам трэба запланаваць іх да разгляду, нягледзячы на мой шчыльны графік. Зацягваць вырашэння гэтых пытанняў нельга», — папярэдзіў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?