Пахуданне на кабачковай дыеце

Кабачкі не ўтрымліваюць шкоднага халестэрыну, а іх каларыйнасць на 100 г складае ўсяго 17 ккал. Пры гэтым у кабачках утрымліваюцца і бялкі, і вугляводы, і нават тлушчы, праўда, толькі 0,1 г насычаных і 0,1 г поліненасычаных тлустых кіслот на 100 г прадукту. Яны мегакарысныя для пахудання.

Дыетолагі рэкамендуюць ужываць кабачкі ў вараным, прыгатаваным на пары або запечаным выглядзе. 

Здароўе сэрца і сасудзістай сістэмы

У кабачках змяшчаецца нямала калію, які неабходны для нармалізацыі работы сэрца. Плюс да ўсяго адсутнасць халестэрыну ў кабачках вядзе да таго, што сасуды самаачышчаюцца ад халестэрынавых клетак і таксічных рэчываў, якія трапілі ў кроў з іншых прадуктаў.

Добры зрок

Акрамя таго, кабачкі, як і чарніцы і морква, уздзейнічаюць на вочы і зрок у цэлым. Усё таму, што кабачок змяшчае вітамін А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?