Хакейны клуб «Дынама-Мінск» абвясціў пра скасаванне кантракту з галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам паводле пагаднення бакоў.
«У пэўнай ступені рашэнне Крэйга стала для нас нечаканасцю, таму зараз мы знаходзімся ў актыўным пошуку спецыяліста, які стане галоўным трэнерам каманды ў новым сезоне», - заявіў генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Анатоль Курылец.
Пад кіраўніцтвам Крэйга Вудкрафта «Дынама» заняло пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы рэкордную для сябе колькасць ачкоў. У першым раўндзе плэй-оф мінчане саступілі «Лакаматыву» - 1:4.
Нагадаем, раней з'явілася інфармацыі аб тым, што Вудкрафт можа ўзначаліць швейцарскі клуб «Жэнева-Сервет».