Даражэюць некаторыя віды цыгарэт у Беларусі з 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Так, цыгарэты Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure будуць каштаваць Br1,9; Luckies Red, Luckies Silver, Luckies Blue — Br2,75; Kent HD Navy Blue, Kent HD Blue, Kent HD Silver — Br2,8; Vogue Bleue, Vogue Lilas, Vogue Menthe — Br3,1.

Зменяцца цэны і на некаторыя віды прадукцыі «Тытунь-інвест». У прыватнасці, за цыгарэты LD Red, LD Blue прыйдзецца заплаціць на 10 капеек больш. Кошт LD Club Lounge таксама вырасце на 10 капеек. Цыгарэты Monte Carlo Evolution Blue, Monte Carlo Evolution Silver падаражэюць на 5 капеек (да Br1,75), а Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue — на 10 капеек (да Br1,9). Даражэй на 10 капеек стануць і Winston Classic, Winston Blue, Winston Silver, Winston ХStyle Dual Taste, Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver і інш.

Вырастуць у цане і некаторыя імпартныя цыгарэты, якія ўвозіць у краіну «Беларусьгандаль». У прыватнасці, Dunhill Dunhill Blue і Gold падаражэюць на 10 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0