Сёння ў Заграбе прайшло лёсаванне фінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату Еўропы — 2018 па гандболе, які пройдзе ў Харватыі.

Зборная Беларусі на першым этапе выступіць у групе В разам з камандамі Аўстрыі, Нарвегіі і Францыі. Яны згуляюць у горадзе Порэч.

Склады іншых папярэдніх квартэтаў:

А (Спліт): Харватыя, Ісландыя, Сербія, Швецыя.

С (Заграб): Чарнагорыя, Славенія, Германія, Македонія.

D (Вараждзін): Чэхія, Венгрыя, Іспанія, Данія.

Пасля заканчэння першага этапу барацьбу за ўзнагароды працягнуць па 3 лепшыя каманды з кожнай групы. Турнір пройдзе з 12 па 28 студзеня 2018 года.

Беларускія гандбалісты ў 5-ы раз выступяць сярод 16 лепшых каманд Старога Свету. На мінулым кантынентальным першынстве ў Польшчы каманда Юрыя Шаўцова заняла 10-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?