На праспекце Незалежнасці ў Мінску раніцай 24 чэрвеня адбылася дэфармацыя апоры асвятлення, ніхто не пацярпеў.

Дэфармавалася апора асвятлення, якая падлягае планавай замене. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара Лапцева, праблема была вырашана цягам паўгадзіны. Аварыйныя службы часткова апору дэмантавалі і вывезлі з праезнай часткі. Ніхто не пацярпеў.

Дзякуючы дзеянням камунальных службаў горада і ДАІ затораў у руху ўдалося пазбегнуць. Як адзначыў Віктар Лапцеў, апору адновяць у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?