У грамадзян Расіі пры перасячэнні мяжы з Украінай з боку РФ будуць браць біяметрычныя дадзеныя.

Як перадае УНІАН, пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заявіў сёння на брыфінгу пасля адкрыцця новага аддзела памежнай службы ў Харкаўскай вобласці. Ён падкрэсліў, што Дзяржпагранслужба Украіны рыхтуецца да пропуску грамадзян РФ па біяметрычных пашпартах, а таксама да адбору ў іх біяметрычных дадзеных.

Памежнікі разлічваюць тэхнічныя дэталі, разлічваюць, якая трэба яшчэ матэрыяльна-тэхнічная дапамога, каб, пакуль урад вызначаецца з увядзеннем візавага рэжыму, забяспечыць пропуск па біяметрычных пашпартах, пры перасячэнні любым расіянінам (мяжы) браць у яго ідэнтыфікацыйныя прыкметы — ці адбіткі пальцаў, або сятчатку вока. Гэтая тэхнічная праца вядзецца. Я спадзяюся, што ўрад фінансава падтрымае гэтую працу, якая дасць вынік, мы лічым, на працягу месяца, калі будзе фінансаванне», - сказаў Турчынаў.

Ён дадаў, што на сённяшні дзень у Дзяржаўнай памежнай службы не хапае тэхнічных сродкаў, каб увесці перасячэнне мяжы для расіянаў па біяметрычных пашпартах, пазбегнуўшы вялікіх чэргаў.

Сакратар РНБА падкрэсліў, што Украіна павінна ўвесці візавы рэжым для грамадзян РФ.

«Тое, што ў шматлікіх расіянаў няма біяметрычных пашпартоў, - гэта іх пытанне. Хай іх сабе замаўляюць. Мы павінны надзейна абараняць свае межы і выразна ідэнтыфікаваць любога, хто гэтую мяжу перасякае, у першую чаргу - з краіны-агрэсара. Але спадзяюся, што візавы рэжым з часам будзе ўведзены», - сказаў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0