«Сапраўдныя прудкаўскія кацяняты. Я сам прымаў роды:), — піша Андрусь Горват у сябе ў фэйсбуку. — Дастаўка ў Мінск у аўторак. Перадача ў харошыя рукі ў 13.13 каля касы Купалаўскага тэатра.
Усяго пяць штук. № 1 і № 2 - хлопцы. Нумары 3-5 - дзеўкі. Пад кожным здымкам зараз з'явіцца мой камент з нумарам, каб было зразумела.
На адным здымку - мае Ваня і Рыжы абдымаюцца. Іх не аддам. Проста хачу паказаць)
Кацяняты не былі на дварэ, усё жыццё правялі ў хаце з вадаправодам і душавой кабінкай, то бок цалкам сабе гарадскія хіпстары.
Ядуць усё.
Да кожнага ідзе ў падарунак асобнік кнігі «Радзіва «Прудок»». Ну і ўсё, што захочаце )
Браніруйце ў каментах. Ці паведамленнях. Ці як-небудзь», — запрашае Горват.
Нагадаем, што днямі Андрусь Горват, хлопец, які пераехаў са сталіцы ў дзедаву хату на Палессі і стаў самым заўважным літаратурным дэбютам апошніх гадоў, перарваў амаль месячнае маўчанне. За перыяд паўзы ён завёў у хату вадаправод і падключыў душ.
Ягоныя першыя за доўгі час запісы ў фэйсбуку сабралі сотні лайкаў.
Чытайце таксама: