Бээрэсэмаўцы, апранутыя ў партызанаў, прайшліся парадам па Мінску. Вось адзін з такіх атрадаў, што патрапіў у аб'ектыў фатографа радыё «Свабода» Уладзя Грыдзіна.
Гэта была рэканструкцыя партызанскага парада, што прайшоў у сталіцы Беларусі 16 ліпеня 1944 года. Праўда, тады парад быў праведзены на іпадроме — гэта прыкладна ў месцы, дзе цяпер стаіць гатэль «Пекін», а сёння «партызаны» хадзілі на вуліцы Камсамольскай.