Прынамсі 123 чалавекі загінулі і некалькі дзясяткаў атрымалі раненні ў выніку пажару на бензавозе ў пакістанскім горадзе Бахавалпур, паведамляюць мясцовыя ўлады. Дзясяткі пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах.

Паведамляецца, што машына перакулілася і неўзабаве пасля гэтага загарэлася. Адразу пасля аварыі многія мясцовыя жыхары кінуліся да перакуленай машыны, каб сабраць разьліты бензін.

Відавочцы кажуць, што прычынай пажару маглі стаць цыгарэты, якія палілі некаторыя людзі, што падышлі да бензавоза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0