Дырэктар ЦРУ Майк Пампеа заявіў, што паведамленні пра спробы Расіі ўмяшацца ў выбарчы працэс у ЗША восенню 2016 года не сталі чымсьці нечаканым для амерыканскіх спецслужбаў. «Мы дзесяцігоддзі назіраем, як рускія падрываюць амерыканскую дэмакратыю», — заявіў ён.

Пра якія менавіта дзеянні Расіі ідзе гаворка, Пампеа не паведаміў. Ён адзначыў, што ў спробах Расіі ўмяшацца ва ўнутраныя справы ЗША няма нічога новага, але падобныя звесткі гавораць аб неабходнасці Злучаных Штатаў даваць адказ на падобнае ўмяшальніцтва, заявіў ён у інтэрв'ю NBC.

Таксама Пампеа адзначыў, што новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп штодня не менш за 35 хвілін прысвячае працы з справаздачамі спецслужбаў. Па словах дырэктара ЦРУ, чуткі пра тое, што прэзідэнт не надае належнай увагі разведцы, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?