Чацьвер, 18 траўня

БТ, 00.45

«Прыцемкі розуму»

Нямеччына – Канада, 2002, рэж. Увэ Боль

Містычны трымценьнік

Увэ Боль мае сталую рэпутацыю самага кепскага рэжысэра, што не перашкаджае яму ўпарта здымаць фільмы («Дом мёртвых», «Адзін у цемры»). Стужка – для аматараў кінамакулятуры.

Пятніца, 19 траўня

НТВ, 20.40

«24 гадзіны»

ЗША, 2002, рэж. Луіс Мэндокі

Трымценьнік

Тры дасьведчаныя злачынцы крадуць дзяўчынку з багатай сям’і. Але дзіця хворае на астму і яе нельга надоўга пакідаць бязь лекаў.

У ролях: Шарліз Тэран («Монстар»), Кевін Бэйкан («Нябачны чалавек»), Кортні Лав.

«Лад», 21.15

«Картуш»

Францыя – Італія, 1962, рэж. Філіп Дэ Брака

Касьцюмныя прыгоды

18 стагодзьдзе. Францускі авантурнік Картуш (Жан-Поль Бэльмандо) заўжды пакідае ў дурнях злога паліцэйскага Фэрусака...

БТ, 21.50

«Чэ Гевара: дзёньнікі матацыкліста»

ЗША – Нямеччына – Аргентына – Чылі – Пэру, 2004, рэж. Вальтэр Салэс

Драма

Яшчэ нікому не вядомы Гевара разам зь сябрам вандруе па Амэрыцы на матацыкле. Так вучацца праўдзе і спачуваньню…. Гевара мусіў стаць сьвятым, а стаў рэвалюцыянэрам.

Тры прызы Канскага кінафэсту, прэмія «Оскар», прыз публікі на кінафэсьце ў Сан-Себасьцьяне.

Ролі выконваюць: Гаэль Гарсіа Бэрналь («Благое выхаваньне»), Радрыга Дэ ла Сэрна.

Субота, 20 траўня

БТ, 14.45

«Маем рэчы»

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў

Тэма чарговае перадачы – хлеб.

СТВ, 15.30

«Я крочу па Маскве»

Расея (СССР), 1963, рэж. Георгі Данэлія

Лірычная трагікамэдыя

Прыгоды трох маладых сяброў у Маскве 1963 году. Гарадзкая казка, убачаная вачыма закаханага (апэратар Вадзім Юсаў). Юнацтва, недарэчнасьці, розыгрышы, (флэшмобы існавалі ўжо тады!)

У ролях: Мікіта Міхалкоў, Галіна Пальскіх, Уладзімер Басаў.

БТ, 19.25

«Матыль»

Францыя, 2002, рэж. Філіп Муіл

Камэдыйная мэлядрама

Стары бурклівы калекцыянэр і маленькая дзяўчынка-суседка шукаюць рарытэтнага матыля…

У ролях: Мішэль Сэро, Клер Буаніш

НТВ, 21.40

«Адзінаццаць сяброў Оўшэна»

ЗША – Аўстралія, 2001, рэж. Стывэн Содэрбэрг

Крымінальная камэдыя

Паўтор культавай камэдыі 60-ых гадоў з Фрэнкам Сінатрам. Злодзей Оўшэн плянуе абраваць казіно – і арганізуе каманду з 11 сяброў…

Замест Фрэнка Сінатры – Джордж Клуні, кампанію яму складаюць Брэд Піт, Мэт Дэйман і Джулія Робэртс. «Памаранчавы» Ўладзімер Клічко засьвяціўся ў ролі баксёра.

СТВ, 23.35

«Дзіўныя сады»

Францыя, 2003, рэж. Жан Бекер

Драма

Чатыры французы схопленыя нацыстамі і пасаджаныя ў яму. Перад растрэлам ахоўнік вырашае падняць настрой вязьням – і пачынае іх забаўляць. Гэта становіцца пачаткам цудоўнага вызваленьня…

Ролі выконваюць: Жан Вільрэ, Бэнуа Мажымэль, Цьеры Лерміт.

АНТ, 23.55

«Глыбокае сіняе мора»

ЗША, 1999, рэж. Рэні Харлін

Трымценьнік жахаў

Навукоўцы экспэрымэнтуюць з акуламі. Драпежніцы набываюць розум – і вырываюццца на волю…

Якаснае страшнае кіно. Камэдыйны кухар дадае перцу…

У ролях: Сэмюэл Л.Джэксан, Томас Джэйн.

Нядзеля, 21 траўня

СТВ, 20.25

«Любоўная ліхаманка» (Любоўная песьня для Бобі Лонга)

ЗША, 2004, рэж. Шэйні Габел

Гераіня вяртаецца ў дом памерлае маці – і нечакана знаходзіць там пісьменьніка-алькаголіка зь сябрам-біёграфам…

Пранізьлівы фільм пра жыцьцё, самоту й разуменьне.

Скарлет Ёхансан – гераіня. Сольны трыюмф Джон Траволты ў ролі сьсівелага героя.

АНТ, 21.05

«Добрыя хлопцы»

ЗША, 1990, рэж. Марцін Скарсэзэ

Гангстэрская драма

Генры Хіл усё жыцьцё марыў стаць гангстэрам. Калі мары зьдзейсьніліся, прыйшлося зь імі разьібірацца…

Віртуозная, але халаднаватая рэжысура Скарсэзэ. Сьвет, у якім застаўся толькі страх пакараньня. І шальная гульня Робэрта Дэ Ніра.

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0