AFP

AFP

Расіяне назвалі Іосіфа Сталіна самым выбітным чалавекам усіх часоў і народаў. Ён апярэдзіў у гэтым рэйтынгу Аляксандра Пушкіна і Уладзіміра Пуціна

На першае месца ў рэйтынгу самых выбітных людзей усіх часоў і народаў расіяне паставілі Іосіфа Сталіна, такім яго назвалі 38% апытаных. На другім і трэцім месцах размясціліся Уладзімір Пуцін і Аляксандр Пушкін, якія атрымалі па 34% галасоў.

Апытанне правёў Левада-цэнтр. Адказваючы на пытанне, рэспандэнты самі называлі імёны і не былі абмежаваныя адным варыянтам адказу, таму сума працэнтаў усіх адказаў перавышае 100%.

32% расіянаў назвалі самым выбітным чалавекам Уладзіміра Леніна і 29% Пятра I.

У 2012 годзе расіяне назвалі тых жа людзей у сваіх адказах, але тады яны атрымалі іншую колькасць галасоў. Так, на першым месцы ішоў Сталін (42%), затым Ленін і Пётр I, якія набралі па 37% галасоў. Пушкін і Пуцін займалі чацвёртае і пятае месцы (29 і 22%).

 У першую дзясятку рэйтынгу ў 2017 годзе таксама ўвайшлі Юры Гагарын (20%), Леў Талстой (12%), Георгій Жукаў (12%), Кацярына II і Міхаіл Лермантаў (па 11%).

Апытанне было праведзена з 7 па 10 красавіка сярод 1600 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і болей у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?