У многіх мусульманскіх краінах жанчына павінна выконваць ісламскія традыцыі, згодна з якімі любая частка цела, акрамя рук і твару, мусіць быць схавана. Гэта датычыцца і вокладак да дыскаў.

Напрыклад, у Саудаўскай Аравіі за сціпласцю вокладак сочыць «Мутава» — шарыяцкая гвардыя Камітэта па заахвочванні дабрачыннасці. Каб не спакушаць розумы пабожных людзей, поп-зорак «апранаюць» і «затуляюць». Прыклады цэнзуры на Блізкім Усходзе сабрала выданне Business Insider.

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Крысціне Агілеры прыйшлося змяніць джынсы на модную, але цнатлівую спадніцу, а заадно надзець сціплую футболку.

Amazon, Discogs

Amazon, Discogs

Джэніфер Пэйдж таксама змяніла топ на футболку.

Ілюстрацыі: zlhill / Imgur

Ілюстрацыі: zlhill / Imgur

А Кайлі Міноўг прыйшлося наогул кардынальна змяніць імідж. Ніякіх легкадумных павязачак з гуллівым поясам — Камітэт па заахвочвання дабрачыннасці «надзеў» на спявачку спадніцу і прыкрыў усё астатняе накідкай.

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Мабыць, у «Мутаве» прыйшлі да высновы, што «пераапрануць» Брытні Спірс зойме нямала часу, таму прынялі простае і вытанчанае рашэнне — адкадрыравалі твар і паставілі яго на вокладку.

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Ілюстрацыі: Amazon, Discogs

Шакіра падпала пад тую ж працэдуру.

Ілюстрацыі: indy100.com

Ілюстрацыі: indy100.com

А вось з вокладкай да дыска «Oral Fixation vol. 2», якую часопіс Maxim назваў адной з самых сэксуальных у гісторыі, прыйшлося павазіцца. У графічным рэдактары дрэва «пусціла» галіны, і ў выніку спявачка апынулася амаль цалкам прыкрытая лісцем.

Ілюстрацыі: ginnyfan / Kai / UKMIX

Ілюстрацыі: ginnyfan / Kai / UKMIX

Лёгкімі рухамі інструментаў у Photoshop на нагах Лэдзі Гага з'яўляюцца чорныя ласіны, а шар павялічваецца ў памерах.

Ілюстрацыі: Amazon, zhlhill / Imgur

Ілюстрацыі: Amazon, zhlhill / Imgur

Для Кэці Пэры спатрэбілася больш аблокаў…

Ілюстрацыі: Amazon, zlhill / Imgur

Ілюстрацыі: Amazon, zlhill / Imgur

… а для Крысціны Агілеры — кветка большага памеру.

Ілюстрацыі: Amazon, UKMIX

Ілюстрацыі: Amazon, UKMIX

Магчыма, у шарыяцкай паліцыі не ведаюць, пра што спявае Мадонна. Бо нават калі нацягнуць на спявачку штаны і майку з доўгім рукавом, тэкст яе песень ад гэтага не зменіцца — а вось ён і здольны пасеяць сумневы ў нявінных і чыстых думках людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?